Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жырандо́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж. (уст.).

1. Падвесны фігурны падсвечнік для некалькіх свечак; люстра².

2. Фантан з некалькімі струменямі.

жыра́фа, -ы, мн. -ы, -ра́ф, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

|| прым. жыра́фавы, -ая, -ае.

жыро́ўка¹ гл. жыраваць.

жыро́ўка², -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Дакумент, па якім робіцца аплата, разлік за карыстанне чым-н.

|| прым. жыро́вачны, -ая, -ае.

жы́та, -а, М жы́це, н.

1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба.

Ж. красуе.

2. Зерне гэтай расліны.

Ссыпаць ж. ў мяшкі.

3. толькі мн. (жыты́, -о́ў). Жытнія палі.

|| памянш.-ласк. жытцо́, -а́, н.

|| прым. жы́тні, -яя, -яе і жытнёвы, -ая, -ае.

жы́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Багатая хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.

жы́тнішча, -а, н.

1. Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта.

2. Іржышча на жытнім полі.

Зямля шчацінілася леташнім жытнішчам.

жытня́к, -у́, м.

Шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых.

Ж. разросся на палетках.

жыўле́нне гл. жывіцца.

жы́ўнасць, -і, ж., зб. (разм.).

Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла.

Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.