Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перфака́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, -ка́рт, ж. (спец.).

Перфарацыйная карта — картка стандартнай формы з прабітымі на ёй у пэўным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

перфара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Апарат для запісу інфармацыі на перфастужках і перфакартах.

Электрамагнітны п.

2. Машына для бурэння горных парод.

|| прым. перфара́тарны, -ая, -ае і перфарацы́йны, -ая, -ае.

перфара́цыя, -і, ж. (спец.).

Прабіванне адтулін перфаратарам, а таксама самі гэтыя адтуліны.

|| прым. перфарацы́йны, -ая, -ае.

Перфарацыйная карта.

перфасту́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Скарачэнне: перфарацыйная стужка — вузкая стужка з прабітымі на ёй у вызначаным парадку адтулінамі, якія нясуць закадзіраваную інфармацыю.

пе́рхаць¹, -і, ж., зб.

Дробныя лусачкі рагавых клетак скуры, якія ўтвараюцца на галаве каля каранёў валасоў.

пе́рхаць², -аю, -аеш, -ае; незак. (разм).

Сутаргава пакашліваць ад перасыхання, раздражнення ў горле.

пе́рцавы гл. перац.

пе́рці, пру, прэш, прэ; пром, праце́, пруць; пёр, пе́рла; пры; незак. (разм.).

1. Ісці, рухацца.

Прэ пасярэдзіне дарогі.

2. Ісці, рухацца куды-н., не лічачыся з перашкодамі, з забаронай.

Куды прэш напралом!

3. каго-што. Гнаць, выганяць.

П. чужога сабаку з двара.

4. каго-што. Валачы (што-н. цяжкае, грувасткае).

П. мяшок бульбы.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай выходзіць вон, праяўляцца.

Карані пруць з зямлі.

Злосць з яго так і прэ.

6. што. Прагна есці.

Прэ як не ў сябе.

пе́рціся, пру́ся, прэ́шся, прэ́цца; про́мся, праце́ся, пру́цца; пёрся, пе́рлася; пры́ся; незак. (разм.).

Тое, што і перці (у 1 і 2 знач.).

Куды прэшся без чаргі!

пе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Пасыпаць перцам.

П. булён.

|| зак. напе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны і папе́рчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.