Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перашэ́птвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Перагаворвацца шэптам.

П. на сходзе.

Дрэвы перашэптваюцца (перан.).

пераэкзамено́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -но́вак, ж.

Паўторны экзамен (пасля нездавальняючага адказу на першым).

П. па матэматыцы.

пераяда́нне гл. пераесці.

пераяда́ць гл. пераесці.

пераязджа́ць гл. пераехаць.

перва́нш, нязм.

Шаравата-блакітны.

Крэпдэшын колеру п.

перга́мент, -у, М -нце, м.

1. Пісчы матэрыял з цялячай скуры, якім карысталіся да вынаходства паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле.

2. Папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

|| прым. перга́ментны, -ая, -ае.

П. скрутак.

пе́р’е, -я, н., зб.

Пёры (гл. пяро ў 1 знач.).

Гусінае п.

перл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і жэмчуг (уст.).

2. перан., чаго. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае (высок., іран.).

Перлы паэзіі.

Перлы дасціпнасці.

3. Пра што-н. бязглуздае, недарэчнае і пад. (разм., іран.).

Не выступленне, а адны перлы.

перламу́тр, -у, м.

Каштоўнае рэчыва з пералівістай афарбоўкай, якое складае цвёрды ўнутраны слой некаторых ракавін.

|| прым. перламу́травы, -ая, -ае.

П. гузік.