перахо́дны, -ая, -ае.
1. Прызначаны для пераходу куды-н.
П. тунэль.
П. экзамен.
2. Прамежкавы, які з’яўляецца пераходам ад аднаго стану да другога.
П. перыяд.
Пераходныя гаворкі.
3. Пра вытворчыя і спартыўныя ўзнагароды: які перадаецца новаму пераможцу ў спаборніцтве, барацьбе.
П. кубак.
П. вымпел.
4. Які пералічваецца, пераносіцца на наступны год (спец.).
Пераходныя фонды.
Пераходная тэма.
5. У граматыцы: пра дзеяслоў, які патрабуе пасля сябе дапаўнення ў вінавальным склоне без прыназоўніка.
|| наз. перахо́днасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).
перахо́пліваць гл. перахапіць.
перахо́ўваць¹ гл. перахаваць¹.
перахо́ўваць² гл. перахаваць².
перахрысці́цца гл. хрысціцца.
перахрысці́ць гл. хрысціць.
пе́рац, -рцу, мн. -рцы, -рцаў, м.
1. Трапічная расліна сямейства перцавых, а таксама яе плады з горкім пякучым смакам і моцным пахам, якія ўжываюцца як прыправа.
У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка). Чорны п.
2. Агародная расліна сямейства паслёнавых з пладамі ў выглядзе струкоў.
Фаршыраваны п.
◊
Даць (задаць) перцу каму (разм.) — вылаяць, пакараць.
|| прым. пе́рцавы, -ая, -ае і пярцо́вы, -ая, -ае.
Перцавы струк.
Сямейства перцавых (наз.). Пярцовая настойка.
перацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак.
Тое, што і пераацаніць.
|| незак. перацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
пераце́рці, ператру́, ператрэ́ш, ператрэ́; ператро́м, ператраце́, ператру́ць; -цёр, -це́рла; ператры́; -цёрты; зак., што.
1. Трэннем раздзяліць на часткі.
Кола перацерла вяроўку.
2. Тручы, ператварыць у іншы від, стан.
П. тытунь на парашок.
3. Выцерці ўсё, многае.
П. пасуду.
|| незак. пераціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пераце́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., ператрэ́цца; -цёрся, -це́рлася; зак.
1. Ад трэння раздзяліцца.
Вяроўка перацерлася.
2. Здрабніцца, ператварыцца ў парашок.
Увесь тытунь перацёрся.
|| незак. пераціра́цца, -а́ецца.