ператрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
1. Пратрымаць надта доўга.
П. хлеб у печы.
П. негатывы ў праявіцелі.
2. Патрымаць неаднаразова ў сваіх руках што-н. або ўсё, многае.
Многа кніг ператрымаў у сваіх руках.
|| незак. ператры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. ператры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (спец.).
П. пры фатаграфаванні.
ператрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак.
1. што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.; перабраць, пераглядзець, шукаючы чаго-н.
П. палавікі.
П. ўсе рэчы.
П. ў памяці мінулае (перан.).
2. каго-што. Зрабіць вобыск.
Паліцыя ператрэсла ўсіх жыхароў вёскі (усю вёску).
|| незак. ператраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ператрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.
пературба́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (кніжн.).
Нечаканая перамена ў ходзе чаго-н., якая выклікае беспарадак, замяшанне.
пераўвасо́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.
Прыняць які-н. новы выгляд, вобраз, ператварыцца ў каго-, што-н.
|| незак. пераўвасабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. пераўвасабле́нне, -я, н.
Здольнасць артыста да пераўвасаблення.
пераўвасо́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго-што.
Увасобіць у новай форме, па-новаму.
|| незак. пераўвасабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераўвасабле́нне, -я, н.
пераўзбро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.
Узброіць па-новаму, нанава.
П. армію.
|| незак. пераўзбро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. пераўзбро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; незак. пераўзбро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. пераўзбрае́нне, -я, н.
пераўтвара́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто пераўтварае, пераўтварыў што-н.
2. Прыстасаванне для пераўтварэння чаго-н.
Электрычны п.
Вымяральны п.
Ультрагукавы п.
|| ж. пераўтвара́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
пераўтвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.
Змяніць карэнным чынам, перабудаваць.
П. прыроду.
|| незак. пераўтвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пераўтварэ́нне, -я, н.
перафарбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.
1. Пафарбаваць свае валасы ў іншы колер.
2. перан. Крывадушна прыкінуцца прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).
П. ў добразычліўца.
|| незак. перафарбо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
перафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.
1. Пафарбаваць нанава.
П. валасы.
2. Пафарбаваць усё, многае.
П. вокны і дзверы.
|| незак. перафарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
|| наз. перафарбо́ўванне, -я, н. (да 1 знач.) і перафарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).