Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перахварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Перанесці многа хвароб.

У дзяцінстве перахварэў усімі хваробамі.

2. Перанесці якую-н. хваробу.

Дзеці перахварэлі на адзёр.

3. перан. Перажыўшы што-н. цяжкае, супакоіцца.

П. за сына.

перахва́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто перахватвае, ідзе каму-н. наперарэз.

Самалёт-п.

перахваці́ць, -вачу́, -ва́ціш, -ва́ціць; -ва́чаны; зак.

Тое, што і перахапіць.

|| наз. перахва́т, -у, Ма́це, м.

перахітрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што).

Тое, што і перахітрыць.

перахітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -хітраны; зак., каго (што).

Перамагчы хітрасцю, абхітрыць.

П. ворага.

перахля́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (разм.).

1. Неглыбокая ўпадзіна, паглыбленне паміж двума ўзвышшамі.

2. Выгін у спіне каня; седлавіна.

перахля́бісты, -ая, -ае (разм.).

3 перахлябінамі.

П. конь.

перахо́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. перайсці.

2. мн. -ы, -аў. Месца, прыдатнае або прыстасаванае для пешай пераправы, а таксама для пешаходаў, што ідуць цераз вуліцу.

П. цераз ручай.

Падземны п.

3. мн. -ы, -аў. Спецыяльнае збудаванне, калідор, галерэя, што злучае адно памяшканне з другім.

Ісці па цёмных пераходах.

4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які-н. час.

У двух пераходах ад крэпасці.

перахо́джваць гл. перахадзіць.

перахо́дзіць гл. перайсці.