Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

персана́л, -у, м.

Асабовы склад работнікаў установы, прадпрыемства, аб’яднаных па прафесійных і іншых адзнаках.

П. лабараторыі.

Медыцынскі п.

Абслуговы п.

персана́льны, -ая, -ае.

Які датычыцца толькі пэўнай асобы ці выкарыстоўваецца ёю.

Персанальнае запрашэнне.

Персанальная справа.

Звярнуцца да каго-н. персанальна (прысл.). П. камп’ютар.

пе́рсі, -яў (уст.).

Тое, што і грудзі (у 1 і 2 знач.).

пе́рсік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паўднёвы сакаўны мясісты плод з пушыстай жаўтавата-чырвонай скуркай, а таксама дрэва, на якім ён расце.

|| прым. пе́рсікавы, -ая, -ае.

П. колер (жаўтавата-чырвоны).

персо́на, -ы, мн. -ы, -со́н, ж. (кніжн.).

Асоба, чалавек.

Прыехала вельмі важная п.

Накрыць стол на сем персон.

перспекты́ва, -ы, мн. -ы, -ты́ў, ж.

1. Мастацтва адлюстроўваць на плоскасці трохмерную прастору з улікам уяўных змяненняў велічыні, абрысаў, выразнасці прадметаў, што абумоўлены ступенню аддаленасці іх ад наглядальніка.

Законы перспектывы.

2. Від у далячынь з якога-н. месца; даль.

Марская п.

3. перан., звычайна мн. Будучыня, планы, віды на будучае.

Добрыя перспектывы на ўраджай.

У перспектыве (у будучым, наперадзе).

|| прым. перспекты́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

перспекты́ўны, -ая, -ае.

1. гл. перспектыва.

2. Які прадугледжвае будучае развіццё.

Перспектыўнае планаванне.

3. Такі, які мае добрыя перспектывы (у 3 знач.), можа паспяхова развівацца ў будучым.

Перспектыўная прафесія.

П. работнік (які расце прафесійна; разм.).

|| наз. перспекты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

пе́рсцень, -я, мн. -і, -яў, м.

Пярсцёнак звычайна з каштоўным каменем.

|| прым. пе́рсценевы, -ая, -ае.

пе́рсы, -аў, адз. перс, -а, м.

Ранейшая назва іранцаў; цяпер — назва нацыі фарсаў, якая складае каля паловы насельніцтва Ірана.

|| ж. персія́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. персі́дскі, -ая, -ае.

Персідская мова.

перуно́вы гл. пярун.