Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

першаразра́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен першага разраду.

|| ж. першаразра́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

першаразра́дны, -ая, -ае.

Які належыць да першага разраду, лепшы, першакласны.

Першаразраднае атэлье.

першаро́дны, -ая, -ае.

1. Які нарадзіўся першым, самы першы (уст.).

П. сын.

2. перан. Які захоўвае свой натуральны стан, некрануты, першапачатковы (кніжн.).

Першародная прыгажосць.

пе́ршасны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н., першапачатковы.

Першасная абмотка трансфарматара.

Першаснае значэнне слова.

|| наз. пе́ршаснасць, -і, ж.

першасо́ртны, -ая, -ае.

Тое, што і першагатунко́вы.

|| наз. першасо́ртнасць, -і, ж.

першаступе́нны, -ая, -ае.

Найважнейшы, першарадны.

Факт першаступеннага значэння.

|| наз. першаступе́ннасць, -і, ж.

першацве́т, -у, Ме́це, м.

Тое, што і прымула.

|| прым. першацве́тны, -ая, -ае.

Сямейства першацветных (наз.).

першацёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Карова, якая целіцца або ацялілася першы раз.

першачарго́вы, -ая, -ае.

Які выконваецца ў першую чаргу, неадкладна.

Першачарговая задача.

|| наз. першачарго́васць, -і, ж.

першачо́к гл. пяршак.