Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перыядыза́цыя, -і, ж.

Падзел на перыяды (у 1 знач.).

П. гісторыі літаратуры.

перыяды́чны, -ая, -ае.

1. гл. перыяд.

2. Які паўтараецца час ад часу, адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

Перыядычныя з’явы.

Паўтарацца перыядычна (прысл.).

3. Які выходзіць (з друку) праз пэўныя прамежкі часу.

П. друк (газеты, часопісы). Перыядычныя выданні.

|| наз. перыяды́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

пе́са, нескл., н.

Грашовая адзінка шэрагу краін Лацінскай Амерыкі і інш.

п’е́са, -ы, мн. -ы, п’ес, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

2. Невялікі музычны інструментальны твор (спец.).

П. для баяна.

пе́сеннік, а, мн. -і, -аў, м.

1. Зборнік песень.

2. Выканаўца песень.

3. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеннай музыкі.

Паэт-п.

|| ж. пе́сенніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 2 знач.).

пе́сенны гл. песня.

песе́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -се́т, ж.

Грашовая адзінка ў Іспаніі да 2002 года.

песімі́зм, -у, м.

Светаадчуванне, прасякнутае нявер’ем у будучае, схільнасцю бачыць ва ўсім толькі адмоўнае; проціл. аптымізм.

|| прым. песімісты́чны, -ая, -ае.

песімі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек песімістычнага складу; проціл. аптыміст.

П. па натуры.

|| ж. песімі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

песімісты́чны, -ая, -ае.

1. гл. песімізм.

2. Прасякнуты песімізмам.

П. настрой.

|| наз. песімісты́чнасць, -і, ж.