Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хіт, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Папулярная песня.

2. Кніга, спектакль, канцэрт і пад., якія маюць вялікую папулярнасць.

|| прым. хіто́вы, -ая, -ае.

хіто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў: доўгае і шырокае адзенне, часцей без рукавоў.

2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

хітрава́ты, -ая, -ае.

Трохі хітры або які сведчыць пра хітрасць.

Х. чалавек.

Хітраватая ўсмешка.

хітрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Тое, што і хітрыць.

хітраспле́цены, -ая, -ае.

Вельмі хітры, мудрагелісты.

Хітрасплеценае выказванне.

хітраспляце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Складанае, вычварнае перапляценне чаго-н.

2. Складаная задума; складаны і мудрагелісты выклад думак.

Моўныя хітраспляценні.

Хітраспляценні сюжэта.

хі́трасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. хітры.

2. Учынкі, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне каго-н. у зман.

Разгадаць чыю-н. х.

3. Спрытнасць, выкрутлівасць.

Не ўменнем, дык хітрасцю.

4. Аб чым-н., што зроблена мудрагеліста, складана, з загадкай.

Замок з хітрасцю.

хітру́га, -і, ДМу́гу, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ру́г (разм.).

Вельмі хітры чалавек.

Гэта вядомы хітруга.

хітру́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Хітры чалавек; махляр, падманшчык.

|| ж. хітру́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ру́х.

|| прым. хітру́нскі, -ая, -ае.

хі́тры, -ая, -ае.

1. Вынаходлівы, умелы, дасціпны.

2. Выкрутлівы, які дзейнічае скрытна, не яўна.

Х. хлопец.

3. Які выражае дасціпнасць, спрыт, умельства.

Х. погляд.

Хітрая ўсмешка.

4. Разлічаны на ўвядзенне каго-н. у зман.

Хітрая палітыка.

5. Зроблены з умельствам, выдумкай, сакрэтам.

Х. механізм.

|| наз. хі́трасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).