Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак.

1. Нагрэцца надта моцна.

Матор перагрэўся.

2. Знаходзячыся доўга пад сонечнымі прамянямі, у лазні і пад., нанесці гэтым сабе шкоду.

П. на сонцы.

|| незак. пераграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

перагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

Нагрэць вельмі моцна.

П. паяльнік.

|| незак. пераграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераграва́нне, -я, н. і перагрэ́ў, -рэ́ву, м.

П. металу.

П. матора.

перагу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., з кім.

Абменьвацца час ад часу воклічамі, словамі, гукамі, даючы знаць пра сябе.

П. ў лесе.

|| аднакр. перагукну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся.

перагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Прагуляць звыш меры, больш, чым патрэбна.

2. што. Згуляць паўторна.

П. партыю ў шахматы.

|| незак. перагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перагу́льванне, -я, н. (да 2 знач.).

пе́рад¹, -у, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пярэдняя частка чаго-н.

П. сукенкі.

2. Тое, што і перадок (у 1 знач.).

3. звычайна мн. Частка абутку, што ахоплівае верх ступні.

пе́рад², прыназ. з Т.

1. На невялікай адлегласці ад пярэдняга боку чаго-н., насупраць каго-, чаго-н.

П. хатай.

2. За некаторы час да чаго-н.

П. захадам сонца.

3. Служыць для ўказання асобы, з’явы, у адносінах да якіх робіцца што-н.

Не адступаць п. цяжкасцямі.

4. У параўнанні з кім-, чым-н.

Чаго варты гэты конь п. тым ламавіком.

перад..., прыстаўка.

1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і азначае: спераду чаго-н., напр.: перадгор’е, перадсэрдзе, перадгісторыя, перадумова.

2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і азначае: раней (у часе або прасторы) чаго-н., напр.: пераднавальнічны, перадпасяўны, перадынфарктны, пераднаціскны.

пе́рада, прыназ. з Т.

Тое, што і перад²; ужыв. ў спалучэнні «перада мной (мною)».

Ён чаргу займаў перада мной.

перадава́цца гл. перадацца.

перадава́ць гл. перадаць.