Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перадава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

1. Перадавы артыкул у газеце, перадавіца.

2. Участак баёў, перадавая пазіцыя.

Знаходзіцца на перадавой.

перадаве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каму, каго-што і з інф.

Даверыць іншаму тое, што даверана самому.

|| незак. перадавяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перадаві́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Той, хто дасягнуў найлепшых вынікаў у рабоце, паказвае ўзоры свядомых, добрасумленных адносін да працы.

П. вытворчасці.

перадавы́, -а́я, -о́е.

1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх.

П. атрад.

Перадавая лінія.

2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўні развіцця, прагрэсіўны.

Перадавая тэхніка.

перадапо́шні, -яя, -яе.

Які папярэднічае апошняму.

Студэнт перадапошняга курса.

перадаручы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак., што і каму.

Даручыць іншаму выкананне таго, што даручана самому.

П. работу намесніку.

|| незак. перадаруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перада́тачны, -ая, -ае.

1. Які прызначаны, служыць для перадачы каго-, чаго-н.

П. механізм.

П. пункт.

2. Які пацвярджае перадачу чаго-н. каму-н.

П. акт.

перада́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў, адлюстраванняў і г.д. у радыёвяшчанні, тэлебачанні, тэлеграфнай сувязі і г.д.

Караткахвалевы п.

Светлавы п.

перада́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -да́сца, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; зак., каму.

Перайсці ад аднаго да другога.

Твой вясёлы настрой перадаўся і нам.

Хвароба перадалася дзіцяці.

|| незак. перадава́цца, -даёцца.

перада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзім, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што. Аддаць, уручыць, паведаміць каму-н.

П. пакет.

П. пачутае.

П. свае веды моладзі (перан.).

2. што. Распаўсюдзіць, давесці да каго-н. якім-н. чынам.

П. канцэрт па радыё.

3. што. Узнавіць, выкласці, адлюстраваць.

Правільна п. думку аўтара.

4. што. Аддаць у распараджэнне, на разгляд.

П. справу ў суд.

5. што. Аддаць у карыстанне.

П. сваю калекцыю музею.

6. што. Даць чаго-н. больш, чым трэба.

П. дзесяць рублёў пры разліку.

7. Перайсці меру ў чым-н., перастарацца (разм.).

Ён не вельмі перадасць у рабоце.

|| незак. перадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перада́ча, -ы, ж. (да 1—6 знач.).