перагле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго-што. Агледзець нанава, многае.
П. усе запісы.
2. што. Разгледзець нанава.
П. нормы выпрацоўкі.
|| незак. перагляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перагля́д, -у, М -дзе, м. і перагляда́нне, -я, н.
перагляну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -гле́няцеся, -ну́цца; -ніся; зак., з кім.
Абмяняцца кароткімі шматзначнымі позіркамі.
Хлопцы пераглянуліся між сабой.
|| незак. перагляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагля́двацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.
перагнаі́ць, -наю́, -но́іш, -но́іць; -но́ены; зак., што.
1. Згнаіць усё, многае.
П. сена.
2. Угнаіць звыш нормы, празмерна.
П. зямельны ўчастак.
|| незак. перагно́йваць, -аю, -аеш, -ае.
перагна́ць, -ганю́, -го́ніш, -го́ніць; -гані; -гна́ны; зак.
1. каго-што. Гонячы, перамясціць; пераправіць.
П. кароў на другое поле.
П. лодкі на другі бераг.
2. каго-што. Тое, што і абагнаць (у 1 знач.).
Легкавая машына перагнала грузавую.
П. у поспехах (перан.).
3. што. Апрацаваць, раздзяляючы на састаўныя часткі награваннем, кіпячэннем.
П. нафту.
|| незак. пераганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. пераго́н, -у, м. (да 1 знач.) і пераго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 1 і 3 знач.).
|| прым. пераго́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) і пераго́начны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Перагонны апарат.
перагні́сці і перагні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніе́; -ніў, -ніла́, -ло́; зак.
Згнісці (згніць) зусім.
Кроквы перагнілі.
|| незак. перагніва́ць, -а́е.
перагно́й, -ю, м.
Састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэштак згніўшых жывёльных і раслінных арганізмаў.
|| прым. перагно́йны, -ая, -ае.
перагно́йваць гл. перагнаіць.
перагну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ніся; зак.
Сагнуцца пад вуглом, дугой; сагнуць сваё тулава, нахіліўшыся на што-н., звесіцца.
П. цераз падаконнік.
|| незак. перагіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перагіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
перагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак.
1. што. Сагнуць у дзве столкі, пад вуглом.
П. ліст паперы папалам.
2. перан., што і без дап. Дапусціць перагіб (у 2 знач.) у чым-н. (разм.).
Тут вы трошкі перагнулі.
◊
Перагнуць палку (разм., неадабр.) — упасці ў крайнасць, перастарацца ў чым-н.
|| незак. перагіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перагіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перагіба́нне, -я, н. (паводле дзеясл. перагібаць).
пераго́н, -у, м.
1. гл. перагнаць.
2. мн. -ы, -аў. Участак чыгункі паміж дзвюма станцыямі.
|| прым. пераго́нны, -ая, -ае.