Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перавы́даць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасце, -дадуць; -даў, -дала; -дай; -дадзены; зак., што.

Выдаць зноў.

П. падручнік.

|| незак. перавыдава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перавыда́нне, -я, н.

перавы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Выканаць звыш прадугледжанага, звыш плана.

П. зменнае заданне.

|| незак. перавыко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавыкана́нне, -я, н.

перавы́сіць, -вы́шу, -вы́сіш, -вы́сіць; -вы́шаны; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Быць большым па колькасці, памеры, вазе і пад.

Вага спартсмена перавысіла 100 кг.

2. што. Перавыканаць норму, план і пад.

П. норму выпрацоўкі.

3. што. Выйсці за межы дазволенага.

П. свае паўнамоцтвы.

П. хуткасць руху.

4. каго (што). Аказацца лепш за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

П. усіх сваёй спрытнасцю.

|| незак. перавыша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перавышэ́нне, -я, н.

План выкананы з перавышэннем.

П. улады.

перавытво́рчасць, -і, ж. (спец.).

Вытворчасць, якая перавышае магчымасці збыту.

П. тавараў.

перавы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Выхаваннем прывіць каму-н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

П. недысцыплінаванага вучня.

|| незак. перавыхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавы́хавацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. перавыхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перавыхава́нне, -я, н.

перавяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.

1. каго-што. Налажыць павязку на каго-, што-н.

П. раненага.

П. рану.

2. каго-што. Абвязаць з усіх бакоў крыж-накрыж.

П. пасылку шпагатам.

3. што. Развязаўшы, завязаць іначай.

П. хустку.

4. каго-што. Звязаць, павязаць усё, многае або усіх, многіх.

П. усе рэчы.

5. каго. Навязаць на новым месцы.

П. цяля.

|| незак. перавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавя́зка, -і, ДМ -зцы (да 1—3 і 5 знач.) і перавя́званне, -я, н.

перавя́зачная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У медыцынскай установе: спецыяльнае памяшканне для перавязак.

перавя́зачны, -ая, -ае.

Прызначаны для перавязкі, для аказання лячэбнай дапамогі.

П. пункт.

Перавязачныя сродкі.

пе́равязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Павязка цераз плячо для падтрымання пашкоджанай рукі.

Падвесіць хворую руку на п.

перавялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

Надаць чаму-н. празмернае значэнне.

П. заслугі.

П. цяжкасці.

|| незак. перавялі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавелічэ́нне, -я, н.