перагарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні; -го́рнуты; зак., што.
Перавярнуць старонку ці ліст чаго-н.
П. некалькі старонак.
|| незак. пераго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
перагаро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Тонкая сценка, што дзеліць на часткі якое-н. памяшканне, сховішча.
Дашчаная п. ў хаце.
Засек з перагародкамі.
2. перан. Тое, што аддзяляе адно ад другога, з’яўляецца перашкодай паміж чым-н. (кніжн.).
Саслоўныя перагародкі.
3. Унутраная сценка, што перагароджвае якую-н. поласць.
Насавая п.
|| прым. перагаро́дачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
перагартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
Залішне загартаваць; сапсаваць празмернай загартоўкай.
П. сталь.
|| незак. перагарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перагарто́ўванне, -я, н., перагарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і перага́рт, -у, М -рце, м.
|| прым. перагартава́льны, -ая, -ае (спец.).
перагарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.
Гартаючы, перабраць лісты, старонкі чаго-н.
П. часопіс.
|| незак. пераго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
перагарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.
1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.
Вось перагарэла.
2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.
Лямпачка перагарэла.
3. Сатлець, сапрэць.
Гной перагарэў.
4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).
Гнеў перагарэў.
|| незак. перагара́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е і перага́рваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае.
перагі́б, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Лінія згібання чаго-н.
На перагібе ліста.
2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў якой-н. дзейнасці, шкодная крайнасць.
Барацьба з перагібамі.
перагіба́цца і перагіна́цца гл. перагнуцца.
перагіба́ць і перагіна́ць гл. перагнуць.
перагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.
Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.
П. усю бялізну.
|| незак. перагла́джваць, -аю, -аеш, -ае.