Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

перадплюсна́, -ы́, мн.ю́сны, -аў ж.

Частка ступні паміж плюсной і галёнкай.

|| прым. перадплюснявы́, -а́я, -о́е.

перадпо́лле, -я,мн. -і, -яў, н. (спец.).

Умацаваная паласа перад галаўной пазіцыяй абароны.

Баі ў перадполлі.

перадражні́ць, -дражню́, -дра́жніш, -дра́жніць; -дра́жнены; зак., каго-што.

Падрабляючыся пад каго-н., падаць у смешным выглядзе.

П. крыўляку.

|| незак. перадра́жніваць, -аю, -аеш, -ае.

перадра́нішні, -яя, -яе.

Які бывае перад раніцай, папярэднічае раніцы.

П. час.

перадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак. (разм.).

1. што. Разадраць папалам, на часткі.

П. паперу.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае, доўга носячы.

П. адзенне.

3. каго. Задраць, забіць (пра ўсіх, многіх жывёл, птушак).

4. што. Пацерці на тарцы ўсё, многае.

П. усю бульбу.

|| незак. перадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перадрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Надрукаваць нанава.

П. апавяданне ў газеце.

2. Перапісаць на пішучай машынцы.

П. рукапіс.

|| незак. перадруко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перадруко́ўванне, -я, н. і перадру́к, -у, м.

перадсвіта́льны, -ая, -ае.

Які бывае перад світаннем.

П. туман.

перадсвято́чны, -ая, -ае.

Які бывае перад святам, папярэднічае яму.

П. настрой.

Перадсвяточныя дні.

перадсмяро́тны, -ая, -ае.

Які бывае, наступае перад смерцю.

Перадсмяротная агонія.

перадсэ́рдзе, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Адна з дзвюх камер сэрца.

Правае п.

Левае п.

|| прым. перадсэ́рдзевы, -ая, -ае.