перадрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Надрукаваць нанава.

П. апавяданне ў газеце.

2. Перапісаць на пішучай машынцы.

П. рукапіс.

|| незак. перадруко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перадруко́ўванне, -я, н. і перадру́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)