Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Аўтар вершаваных, паэтычных твораў.

Янка Купала — народны беларускі п.

2. перан. Чалавек, надзелены паэтычнымі адносінамі да свету, жыцця.

П. у душы.

П. у сваёй справе.

|| ж. паэтэ́са, -ы, мн. -ы, -тэ́с.

паэтызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Пада́ць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе.

П. рэчаіснасць.

паэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Тэорыя літаратуры, вучэнне аб паэтычнай творчасці.

2. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.

3. Паэтычная манера, уласцівая дадзенаму паэту, напрамку, эпосе.

П.

Янкі Купалы.

П. класіцызму.

паэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. паэзія.

2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

П. малюнак прыроды.

3. Мастацкі, творчы.

Паэтычнае чуццё.

Паэтычная задума.

4. Эмацыянальны, уражлівы.

Паэтычная натура.

|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

па́юсны, -ая, -ае.

У выразе: паюсная ікра — чорная (асятровая, белужыная і сеўружыная) прасаваная салёная ікра, у адрозненне ад зярністай.

паяві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак.

1. Узнікнуць перад вачамі, з’явіцца (у 3 знач.).

На небе паявіўся месяц.

Паявіўся незнаёмы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і з’явіцца (у 4 знач.).

На твары паявіліся маршчыны.

|| незак. паяўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паяўле́нне, -я, н.

паявы́ гл. пай.

паяда́ць гл. паесці.

паяды́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Дуэль; узброеная барацьба двух праціўнікаў у прысутнасці секундантаў як спосаб абароны ўласнай годнасці (уст.).

Выклікаць каго-н. на п.

2. Наогул барацьба двух праціўнікаў.

Спартыўны п.

Слоўны п.

паязны́ гл. поезд.