Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паштэ́т, -у, Мэ́це, м.

Страва з мясных, рыбных і інш. прадуктаў, працёртых да пастападобнага стану.

|| прым. паштэ́тны, -ая, -ае.

пашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што і чаго.

Правесці некаторы час у пошуках (да 1 знач.), заняцца пошукамі (у 1 знач.).

П. сабе замену.

па́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Рот звера, рыбы.

Ашчэрыць пашчу.

пашчаслі́віцца, -віцца; безас.; зак., каму і без дап.

Тое, што і пашчаслівіць.

пашчаслі́віць, -віць; безас.; зак., каму і без дап.

Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго-н.

Яму пашчаслівіла быць вучнем славутага вучонага.

пашча́сціць гл. шчасціць.

пашчо́ўкваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Шчоўкаць час ад часу.

П. пальцамі.

пашчу́паць гл. шчупаць.

пашчыльне́ць гл. шчыльнець.

пашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Шчыпаць час ад часу.

П. траву.

Мароз пашчыпвае твар і вушы.