Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пашы́вачны гл. пашыць.

пашыра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто пашырае што-н.

П. ведаў.

2. Прыстасаванне для пашырэння, расшырэння чаго-н. (спец.).

|| ж. пашыра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

пашыра́льны, -ая, -ае.

Які служыць для пашырэння, расшырэння чаго-н.

пашы́раны, -ая, -ае.

1. Павялічаны, больш поўны па складзе, змесце.

Пашыранае пасяджэнне.

Пашыраная праграма.

2. Шырока вядомы, шырока распаўсюджаны.

Пашыраная з’ява.

П. прыём.

|| наз. пашы́ранасць, -і, ж.

пашы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Стаць больш шырокім, расшырыцца.

Трэшчына пашырылася.

2. Павялічыцца ў колькасці, аб’ёме.

Вытворчасць пашырылася.

3. Стаць вядомым многім, распаўсюдзіцца.

Чуткі хутка пашырыліся.

4. Расшырыць кола свайго дзеяння, ахапіць сабой.

Пашырылася камп’ютарызацыя беларускіх школ.

5. перан. Стаць больш шырокім па змесце, узмацніцца, паглыбіцца.

Кругагляд пашырыўся.

|| незак. пашыра́цца, -а́ецца.

|| наз. пашырэ́нне, -я, н.

пашы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім, расшырыць.

П. вуліцу.

2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме.

П. завод.

3. перан. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць, паглыбіць.

П. кола інтарэсаў.

4. Зрабіць шырока вядомым, даступным многім.

П. перадавы вопыт.

5. Расшырыць кола дзеяння чаго-н.

П. наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы.

|| незак. пашыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пашырэ́нне, -я, н.

пашырэ́ць гл. шырэць.

пашы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́й; -шы́ты; зак., што.

1. і без дап. Правесці некаторы час, займаючыся шыццём.

2. Зрабіць, вырабіць шыццём.

П. сукенку.

|| наз. пашы́ў, -шы́ву, м. (да 2 знач.; спец.) і пашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.; спец.); прым. пашы́вачны, -ая, -ае (паводле 2 знач.; спец.).

Пашывачны цэх.

паэ́зія, -і, ж.

1. Славесная мастацкая творчасць, пераважна вершаваная.

2. Творы, напісаныя вершаванай мовай.

П. і проза.

Рамантычная п.

Беларуская п.

3. перан., чаго. Што-н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці.

Краявіды, поўныя паэзіі.

|| прым. паэты́чны, -ая, -ае.

паэ́ма, -ы, мн. -ы, паэ́м, ж.

Вялікі вершаваны лірыка-эпічны твор.

Гераічная п.

|| прым. паэ́мны, -ая, -ае.