паэ́зія, -і, ж.

1. Славесная мастацкая творчасць, пераважна вершаваная.

2. Творы, напісаныя вершаванай мовай.

П. і проза.

Рамантычная п.

Беларуская п.

3. перан., чаго. Што-н. прыгожае, велічнае, узвышанае, што хвалюе, уздзейнічае на пачуцці.

Краявіды, поўныя паэзіі.

|| прым. паэты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)