Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., што.

Зрабіць больш ясным, зразумелым, растлумачыць.

П. думку.

|| незак. паясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паясне́нне, -я, н.; прым. паясня́льны, -ая, -ае.

П. тэкст.

паясны́ гл. пояс.

паясо́к гл. пояс.

паяўле́нне гл. паявіцца.

паяўля́цца гл. паявіцца.

пая́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Клоўн, блазен (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоўн.

пая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

П. вядро.

|| наз. пая́нне, -я, н. і па́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (спец.).

|| прым. пая́льны, -ая, -ае.

Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

па-ба́нку, прысл.

У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.).

Ісці па-банку.

па-за, прыназ. з Т.

Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н.

П. гарамі.

П. часам і прасторай.

па-лю́дску, прысл.

Так, як прынята ва ўсіх; як у іншых людзей.

Жыць па-людску.

У вас усё не па-людску.