Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пашанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак., каго-што.

1. Аднесціся клапатліва да каго-, чаго-н.

П. сваё здароўе.

2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго-, чаго-н.

П. аўтарытэт.

Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).

пашанцава́ць гл. шанцаваць.

пашарава́ць гл. шараваць.

паша́рпацца гл. шарпацца.

паша́рпаць гл. шарпаць.

пашарэ́лы, -ая, -ае.

Які стаў шэрым або больш шэрым.

П. снег.

пашарэ́ць гл. шарэць.

пашкадава́ць гл. шкадаваць.

пашклі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны; зак., што.

Зашкліць усё, многае.

П. вокны.

пашко́джанне, -я, н.

1. гл. пашкодзіць.

2. мн. -і, -яў. Пашкоджанае месца, паломка.

Ліквідаваць п.