Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пару́піцца гл. рупіцца.

па́рус, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Умацаваны на мачце вялікі кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна.

Ісці на ўсіх парусах.

Падняць парусы (паставіць і разгарнуць парусы на судне).

|| прым. па́русны, -ая, -ае.

П. спорт.

па́руснік, -а, мн. -і, -аў, м.

Паруснае судна.

паруха́вець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць больш рухавым.

Сёння Саўка парухавеў.

пару́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Паварушыць чым-н.

П. пальцамі.

2. што. Прывесці што-н. у рух.

П. стрэлку.

пару́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам вышэйшы за падпаручніка і ніжэйшы за штабс-капітана, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. пару́чніцкі, -ая, -ае.

паручы́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Той, хто прыняў на сябе паручыцельства.

|| ж. паручы́целька, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. паручы́цельскі, -ая, -ае.

паручы́цельства, -а, н. (афіц.).

Адказнасць, якая бярэцца кім-н. на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы.

|| прым. паручы́цельскі, -ая, -ае.

паручы́цца гл. ручацца.

паруша́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто парушае якія-н. правілы, законы, звычаі.

П. дысцыпліны.

П. граніцы.

|| ж. паруша́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.