Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парушы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Маленькая часцінка чаго-н., пылінка.

Выняць парушынку з вока.

пару́шыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.

Перарвацца, спыніцца ў сваім нармальным развіцці, плыні.

Спакой парушыўся.

|| незак. паруша́цца, -а́ецца.

пару́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Перашкодзіць нармальнаму стану, развіццю чаго-н., перарваць.

П. маўчанне.

П. сон.

2. што. Не захаваць чаго-н., пераступіць што-н.

П. дагавор.

П. дысцыпліну.

П. граніцу (незаконна перайсці яе).

3. каго-што. Скрануць, разварушыць.

П. пчол.

П. яйкі ў птушыным гняздзе.

|| незак. паруша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. парушэ́нне, -я, н.

ПАРУCНА, -ы, ж.

Грубая, тоўстая льняная тканіна, якая першапачаткова ішла на парусы.

|| прым. паруcнавы, -ая, -ае.

парфі́р, -у, м.

Вулканічная горная парода, якая выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.

|| прым. парфі́равы, -ая, -ае.

парфі́ра, -ы, мн. -ы, -фі́р, ж.

Пурпуровая мантыя манарха.

парфі́рны, -ая, -ае (высок., уст.).

Чырвоны, пурпурны.

парфу́ма, -ы, ж.

Духі, адэкалон.

|| прым. парфу́мны, -ая, -ае.

П. магазін.

парфуме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік парфумернай вытворчасці.

парфуме́рыя, -і, ж.

Араматычныя і касметычныя тавары, а таксама вытворчасць іх і гандаль імі.

|| прым. парфуме́рны, -ая, -ае.

П. аддзел.