Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парцыён, -у, м. (уст., спец.).

Паёк, порцыя.

Дзённы п.

|| прым. парцыённы, -ая, -ае.

парцье́, нескл., м.

Служачы, які распараджаецца захоўваннем ключоў, прыёмам пошты і інш. абслугоўваннем у вестыбюлі гасцініцы.

парцье́ра, -ы, мн. -ы, -е́р і -е́раў, ж.

Занавеска з цяжкай тоўстай тканіны для акна або дзвярэй.

Аксамітавыя парцьеры.

|| прым. парцье́рны, -ая, -ае.

парцяны́, -а́я, -о́е.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны.

Аснова парцяная, а ўток суконны.

парча́, -ы́, ж.

Шчыльная ўзорыстая шаўковая тканіна, патыканая залатымі або сярэбранымі ніткамі.

|| прым. парчо́вы, -ая, -ае.

парша́, -ы́, ж.

1. Заразная скурная хвароба, а таксама струпы, якія паяўляюцца пры гэтай хваробе на скуры пад валасамі.

2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым паражэннем тканак (з’яўленнем на сцёблах, лісці, клубнях, пладах плям, бародавак і пад.).

паршы́вец, -ы́ўца, мн. -ы́ўцы, -ы́ўцаў, м. (разм.).

Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.

|| ж. паршы́ўка, -і, ДМ -ы́ўцы, мн. -ы́ўкі, -ы́вак.

паршы́вець, -ею, -ееш, -ее; незак. (разм.).

Пакрывацца паршой.

|| зак. запаршы́вець, -ею, -ееш, -ее і апаршы́вець, -ею, -ееш, -ее.

паршы́вы, -ая, -ае.

1. Пакрыты паршой.

П. кот.

2. перан. Вельмі дрэнны, не варты ўвагі (разм.).

Паршывыя дровы.

|| наз. паршы́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

парыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., з інф.

Настойліва імкнуцца, намервацца што-н. зрабіць.

Яна ўвесь час парывалася нешта сказаць.