парта́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).
Дрэнна, няўмела або неахайна рабіць што-н.; псаваць.
|| зак. напарта́чыць, -чу, -чыш, -чыць і спарта́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.
партве́йн, -у, м.
Гатунак моцнага вінаграднага віна.
партмане́т, -а, М -не́це, мн. -ы, -аў, м.
Невялікі кашалёк.
партнёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у карты, у спорце і г.д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці.
Партнёры згадзіліся на нічыю.
П. па домаўладанні.
2. Краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.
Дзяржавы — гандлёвыя партнёры.
|| ж. партнёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.; разм.).
|| прым. партнёрскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
партпле́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяльны чахол з рамянямі для перавозкі пасцельных рэчаў.
|| прым. партпле́дны, -ая, -ае.
партрэ́т, -а, М -рэ́це, мн. -ы, -аў, м.
Адлюстраванне якога-н. чалавека на карціне, фатаграфіі, у скульптуры.
Скульптурны п.
Групавы п. (некалькіх асоб). Літаратурны п. (перан.; мастацкае апісанне каго-н.).
|| прым. партрэ́тны, -ая, -ае.
П. жывапіс.
партрэты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Мастак — майстар партрэта.
|| ж. партрэты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
партсіга́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і партабак.
|| прым. партсіга́рны, -ая, -ае.