Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

парсю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кастрыраваны самец свойскай свінні, кабан.

|| прым. парсючы́ны, -ая, -ае.

парт...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. словам партыя, партыйны, напр.: партгрупа, партз’езд, партканферэнцыя, партстаж.

па́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, парт, ж.

Школьны стол з нахільнай дошкай, злучаны з лаўкай.

Сесці за парту (таксама перан.: пачаць вучыцца).

партаба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кішэнная каробка для папярос.

|| прым. партаба́чны, -ая, -ае.

партаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Работнік порта¹.

партакра́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадстаўнік партакратыі.

партакра́тыя, -і, ж., зб.

Кіруючая партыйная вярхушка.

|| прым. партакраты́чны, -ая, -ае.

парта́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Галоўны ўваход вялікага будынка, архітэктурна аформлены.

2. Канструкцыя ў выглядзе рамы, якая перасоўваецца (па рэйках) або з’яўляецца часткай вялікіх машын, станкоў (спец.).

|| прым. парта́льны, -ая, -ае.

П. кран.

партаты́ўны, -ая, -ае.

Зручны для нашэння пры сабе, для пераноскі.

П. радыёпрыёмнік.

|| наз. партаты́ўнасць, -і, ж.

парта́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм., пагард.).

Чалавек, які нядбала, няўмела выконвае сваю работу.