рэ́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).
Бок манеты, адваротны гербаваму малюнку.
рэ́шта, -ы, ДМ -шце, ж.
1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай; астача, астатак.
2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай.
Р. дня.
Р. дарогі.
3. Здача.
Атрымаць рэшту.
Р. з рубля.
◊
У рэшце рэшт —
1) у канчатковым выніку.
Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў;
2) пабочн. сл., тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).
рэ́штка, -і, ДМ -тцы, ж.
1. Тое, што і рэшта (у 1 і 2 знач.).
Р. прыпасаў.
Р. вольнага часу.
2. мн. -і, -аў. Тое, што захавалася, уцалела ад таго, што раней існавала.
Р. печы.
Р. разбітых часцей ворага.
|| прым. рэ́шткавы, -ая, -ае.
рэ́я, -і, мн. -і, рэй і -яў, ж. (спец.).
Рухомы папярочны брус на мачце, які служыць для мацавання парусоў, устаноўкі антэн і падачы сігналаў.
рэ́яць, 1 і 2 ас. не ўжыв., рэ́е; незак.
1. Лятаць плаўна; лунаць.
У паднябессі рэяў каршун.
2. Плаўна развявацца.
Рэюць сцягі.