Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папулярызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

1. Зрабіць (рабіць) зразумелым, даступным, папулярным (у 1 знач.).

П. навуковыя веды.

2. Зрабіць (рабіць) шырока вядомым, папулярным (у 2 знач.); распаўсюдзіць (распаўсюджваць).

П. новы метад.

|| наз. папулярыза́цыя, -і, ж.

папулярыза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца папулярызацыяй чаго-н.

|| прым. папулярыза́тарскі, -ая, -ае.

папуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Сукупнасць асобін аднаго віду, якая доўга існуе дзе-н.

П. баброў.

папуры́, нескл., н.

Музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый.

папуска́ць¹ гл. папусціць.

папуска́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. каго. Пусціць куды-н. усіх, многіх.

П. коней у авёс.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Даць парасткі.

Таполя папускала парасткі.

папусці́цца, -ушчу́ся, -у́сцішся, -у́сціцца; зак.

1. Уступіць у чым-н., адступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Тут я не папушчуся: будзе, як рашылі раней.

2. Даць сябе ў крыўду.

Ён не той чалавек, каб п.

3. Дапусціць, дазволіць што-н. (разм.).

Як ты магла п., што яны табе на галаву селі?

|| незак. папуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

папусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. што і у чым. Уступіць, адмовіцца ад чаго-н.

Я свайго не папушчу.

2. што. Адпусціць, аслабіць, зрабіўшы даўжэйшым.

П. канцы вяроўкі.

3. чым. Кінуць з размаху (разм.).

П. каменем.

|| незак. папуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

папу́хнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; папу́х, -хла; зак.

Апухнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Ногі папухлі.

папы́рскацца гл. пырскацца.