папярэ́днік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто папярэднічаў каму-н. у чым-н., сваёй дзейнасцю падрыхтаваў што-н.
Духоўная спадчына папярэднікаў.
|| ж. папярэ́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
папярэ́днічаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.
Адбываецца, здараецца раней за што-н., перад чым-н.
Як правіла, навальніцы папярэднічае вецер.
папячы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Асоба, якая афіцыйна назначаецца для папячыцельства (у 1 знач.).
П. непаўналетняга.
2. У дарэвалюцыйны час: званне кіраўніка некаторых устаноў.
П. вучэбнай акругі.
|| ж. папячы́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым. папячы́цельскі, -ая, -ае.
папячы́цельства, -а, н.
1. Меры па апецы над кім-н.
Устанавіць п. над сіратой.
2. У дарэвалюцыйны час: установа для апекі над кім-н.
па́ра¹, -ы, мн. -ы, пар, ж.
1. Два аднародныя прадметы, якія выкарыстоўваюцца разам і складаюць цэлае.
П. рукавіц.
2. Дзве штукі чаго-н. (разм.).
П. куранят.
3. Запрэжка з двух коней.
Прыехаць на пары.
4. Дзве асобы, якія знаходзяцца, дзейнічаюць разам, аб’яднаныя чым-н. агульным.
Хадзіць парамі.
Пары танцораў.
Ён табе не п. (не падыходзіць).
5. Невялікая колькасць чаго-н.; некалькі (разм.).
Папрасіць на пару слоў (пагаварыць нядоўга). На пару хвілін.
◊
На пару (разм.) — разам, удваіх з кім-н.
|| памянш. па́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
па́ра², -ы, ж.
1. Рэчыва ў газападобным стане, якое ўтвараецца з вадкасці пры яе награванні, выпарэнні.
З чыгуна ішла п.
Параход стаіць пад парай (гатовы ў любы момант адправіцца).
2. Моцна нагрэтае вільготнае паветра.
П. касцей не ломіць (прыказка).
|| прым. паравы́, -а́я, -о́е.
П. кацёл (для атрымання пары). Паравая машына (якая прыводзіцца ў рух парай). Паравое ацяпленне (якое выкарыстоўвае цяпло пары). Паравыя катлеты (прыгатаваныя на пары).
пара́, -ы́, мн. по́ры, пор і по́раў, ж.
1. Час, перыяд, тэрмін.
Летняя п.
Без пары (дачасна). Да гэтай пары (да гэтага часу). Да пары да часу (пакуль што). З той пары (з таго часу, моманту). Не ў пару (не ў час, недарэчы). У пару (у час, своечасова).
2. у знач. вык. Настаў час для чаго-н.
П. дадому.
пара...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які знаходзіцца побач, адхіляецца ад чаго-н., парушае што-н.; мае адносіны да па́ры², паравы, напр.: параметрычны, парапсіхалогія, парагенератар, параадводны, параразмеркавальнік.
парабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., каго-што.
Абрабаваць усіх, многіх ці ўсё, многае.
па́рабак, -бка, мн. парабкі́, -о́ў і па́рабкі, -аў, м.
Наёмны сельскагаспадарчы рабочы ў памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы.
|| ж. парабча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. парабко́ўскі, -ая, -ае.