Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

папрыціха́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прыціхнуць — пра ўсіх, многіх.

папрычэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны і папрычапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Прычапіць усё, многае.

П. шторы да карнізаў.

папрышпі́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прышпіліць што-н. у многіх месцах, прышпіліць усё, многае.

папрышыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прышыць усё, многае, прышыць што-н. у многіх месцах.

П. гузікі.

папрыязджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Прыехаць, з’ехацца куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Сваякі папрыязджалі ў госці.

папрэ́лы, -ая, -ае.

Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла; які запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру).

Папрэлыя месцы на целе.

папрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Сапрэць, сапсавацца ад сырасці і цяпла або стаць запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).

Сена папрэла.

Пад пахамі папрэла (безас.).

папсава́цца гл. псавацца.

папсава́ць гл. псаваць.

па́пскі гл. папа.