Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хі́мік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне хіміі, а таксама работнік хімічнай прамысловасці.

хіміка́ліі, -яў.

Хімічныя прэпараты, вырабы.

хіміка́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Хімічны прэпарат, выраб.

хімі́чны, -ая, -ае.

1. гл. хімія.

2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй.

Хімічная рэакцыя.

Хімічныя элементы.

3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі.

Хімічная апрацоўка глебы.

Хімічныя ўгнаенні.

4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах.

Хімічная зброя.

Хімічны карандаш — карандаш з асобым графітам, які пры змочванні піша як чарніла.

хі́мія, -і, ж.

1. Навука аб складзе, будове, уласцівасцях рэчываў і іх узаемных ператварэннях.

Неарганічная х.

Фізічная х.

2. Якасны склад чаго-н., атрыманы пры дапамозе спецыяльных метадаў і сродкаў.

Х. крыві.

Х. нафты.

|| прым. хімі́чны, -ая, -ае.

хімія...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. хімічны, напр.: хіміяпрэпараты, хіміясінтэз, хіміятэрапія.

хі́на, -ы, ж.

Тое, што і хінін.

|| прым. хі́нны, -ая, -ае.

Х. парашок.

Хіннае дрэва (дрэва, кара якога ўтрымлівае хінін).

хі́ндзі, нескл., ж.

Індаеўрапейская мова індыйскай групы, дзяржаўная мова Індыі.

хіні́н, -у, м.

Белы, горкі на смак парашок з кары хіннага дрэва, выкарыстоўваецца ў медыцыне.

хіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.

1. Нахіляцца, нагінацца.

Куды вецер, туды і дрэва хінецца.

2. перан. Мець ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н.

Х. да навукі.

3. перан. Мець цягу да каго-н., сімпатызаваць каму-н.

Хлопчык больш хінуўся да дзеда.