рэкеці́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Чалавек, які займаецца рэкетам.
|| прым. рэкеці́рскі, -ая, -ае.
рэкла́ма, -ы, ж.
1. Апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў.
Гандлёвая р.
Шырокавяшчальная р.
Зрабіць рэкламу каму-н. (перан.: занадта расхваліць, разрэкламаваць).
2. Аб’ява з такім апавяшчэннем.
Светлавая р.
|| прым. рэкла́мны, -ая, -ае.
Р. характар артыкула (перан.: які рэкламуе што-н., хвалебны).
рэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. Аб’явіць (аб’яўляць) пра каго-, што-н., карыстаючыся рэкламай.
Р. новую кнігу.
2. перан. Тое, што і расхваліць (разм.).
Р. свае поспехі.
|| наз. рэкламава́нне, -я, н.
рэклама́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).
Прэтэнзія на нізкую якасць тавараў з патрабаваннем пакрыцця страт.
На завод ідуць рэкламацыі.
|| прым. рэкламацы́йны, -ая, -ае.
рэкламі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто афармляе, робіць рэкламы.
|| ж. рэкламі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
рэ́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак., што і без дап. (разм.).
Сказаць што-н., абазвацца.
Р. слоўца (неабдумана, неасцярожна сказаць што-н.).
рэко́рд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.
Устанавіць сусветны р.
Пабіць чый-н. р.
Р. трываласці (перан.: вышэйшая ступень трываласці).
рэко́рдны, -ая, -ае.
Які з’яўляецца рэкордам, найвышэйшы.
Рэкордныя вынікі.
Р. ўраджай.
Закончыць работу ў рэкордна (прысл.) кароткі тэрмін.
рэ́крут, -а, М -руце, мн. -ы, -аў, м.
У Расіі з 1705 па 1874 г.: салдат-навабранец.
Здаць у рэкруты (па воінскім абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найме).
|| прым. рэкру́цкі, -ая, -ае.
Рэкруцкая павіннасць.
рэкру́тчына, -ы, ж.
У Расіі з 1705 па 1874 г.: рэкруцкая воінская павіннасць.