Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэкаменда́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. гл. рэкамендаваць.

2. Спрыяльны водзыў пра каго-, што-н.

Атрымаць добрую рэкамендацыю ад каго-н.

3. Парадак, пажаданне, прапанова (кніжн.).

Выканаць рэкамендацыі камісіі.

рэканстру́кцыя, -і, ж.

1. Карэнная перабудова, арганізацыя чаго-н. на новых асновах.

Р. цэха.

2. Аднаўленне чаго-н. па апісаннях ці рэштках, якія захаваліся.

Р. тэксту старажытнага рукапісу.

|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.

рэканструява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рую́ецца; зак. і незак.

Падвергнуцца (падвяргацца) рэканструкцыі.

рэканструява́ць, -рую́ю, -рую́еш, -рую́е; -рую́й; -руява́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) рэканструкцыю чаго-н.

Р. абсталяванне цэха.

Р. помнікі архітэктуры.

|| прым. рэканструкцы́йны, -ая, -ае.

рэкардсме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які ўстанавіў рэкорд.

|| ж. рэкардсме́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. рэкардсме́нскі, -ая, -ае.

рэкарды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і рэкардсмен (уст.).

2. Свойская жывёліна, якая па сваіх якасцях вызначаецца рэкорднымі паказчыкамі.

Бык-р.

|| ж. рэкарды́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

рэ́квіем, -а, м.

1. У католікаў: набажэнства па нябожчыку.

2. Жалобны вакальны або вакальна-інструментальны музычны твор.

Р.

Моцарта.

рэквізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Адабраць (адбіраць) у прымусовым парадку на карысць дзяржавы ці на ваенныя патрэбы.

|| наз. рэквізі́цыя, -і, ж.

|| прым. рэквізіцы́йны, -ая, -ае.

рэквізі́т, -у, Мі́це, м. (спец.).

1. Сукупнасць сапраўдных або бутафорскіх прадметаў для тэатральнай пастаноўкі.

2. звычайна мн. -ы, -аў. У афіцыйным дакуменце: звесткі, якія абавязкова ўваходзяць у яго.

|| прым. рэквізі́тны, -ая, -ае.

рэ́кет, -у, М -кеце, м. (спец.).

Злачыннае (шляхам пагроз, шантажу) вымаганне ў каго-н. грошай, каштоўнасцей і пад.