Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абдра́паны, -ая, -ае (разм.).

Пакрыты драпінамі, абадраны.

Абдрапаныя рукі.

абдра́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Нанесці, зрабіць драпіну (многа драпін) на чым-н.

А. ногі ў лесе.

|| незак. абдра́пваць, -аю, -аеш, -ае.

абду́маны, -ая, -ае.

Зроблены свядома, усвядомлены, абгрунтаваны.

А. адказ.

А. ўчынак.

|| наз. абду́манасць, -і, ж.

абду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Асэнсаваць, сабрацца з думкамі.

Спакойна а., заглянуць самому сабе ў душу.

2. Перадумаць, прыйсці да іншага рашэння.

Сцвярджаў адно, але абдумаўся.

|| незак. абду́мвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Усебакова ўзважыць, падрыхтавацца да вырашэння чаго-н.

А. план далейшага дзеяння.

А. адказ на пытанне.

|| незак. абду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абду́мванне, -я, н.

абдуры́ць, -дуру́, -ду́рыш, -ду́рыць; -ду́раны; зак., каго-што (разм.).

Ашукаць, перахітрыць каго-н.

А. прастака.

|| незак. абду́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абду́рванне, -я, н.

абдыма́цца гл. абняцца.

абдыма́ць гл. абняць.

абдымі́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -ды́млены; зак., каго-што.

1. Абдаць дымам.

А. пчол.

2. Пакрыць сажай, задыміць (разм.).

А. хату.

абды́мкі, -аў.

Ахопліванне рукамі каго-н. як выказванне ласкі, замілавання і пад.

Сціснуць у абдымках.

Сустрэць з распасцёртымі абдымкамі — з радасцю, прыветна.