Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэ́знуцца, -нуся, -нешся, -нецца: -ніся; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца аб што-н., у што-н.

Р. аб дрэва.

рэ́знуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. гл. рэзаць.

2. Моцна ўдарыць чым-н.

Р. калом па спіне.

рэзульта́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і вынік.

|| прым. рэзульта́тны, -ая. -ае.

рэзультаты́ўны, -ая, -ае.

Прадуктыўны па сваіх выніках.

Самы р. ігрок.

|| наз. рэзультаты́ўнасць, -і, ж.

рэ́зус, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Вузканосая малпа роду макак.

2. -у. Тое, што і рэзус-фактар (разм.).

Адмоўны р.

Дадатны р.

|| прым. рэ́зусны, -ая, -ае.

рэ́зус-фа́ктар, -у, м. (спец.).

Складанае арганічнае рэчыва, якое змяшчаецца ў крыві малпаў пароды рэзус і ў людзей і абумоўлівае сумяшчальнасць і несумяшчальнасць крыві донара і таго, каму пераліваюць яго кроў, або цяжарнай жанчыны і плода.

рэ́зчык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Майстар па мастацкай разьбе; разьбяр.

Р. па дрэве, па косці, па мармуру.

2. Рабочы, які займаецца рэзкай чаго-н. (спец.).

Р. паперы.

|| ж. рэ́зчыца, мн. -ы, -чыц.

|| прым. рэ́зчыцкі, -ая, -ае.

рэ́зчык², -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Тое, што і разец (у 1 знач.).

|| прым. рэ́зчыцкі, -ая, -ае.

рэзь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Востры рэзкі ўнутраны боль.

Рэзі ў жываце.

рэзюмі́раваць, -рую, -руеш, -руе: -руй; -раваны і рэзюмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны, зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) рэзюмэ, вывад са сказанага, напісанага.

Р. сваё выказванне.