Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэзе́рв, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Запас, адкуль чэрпаюцца новыя сілы, рэсурсы.

Рэзервы вытворчасці.

Выкарыстаць усе рэзервы.

2. Воінскія фарміраванні, прызначаныя для стварэння новых ці ўмацавання дзеючых груповак.

Адвесці дывізію ў р.

3. Састаў ваеннаабавязаных, што прызываюцца ў армію па мабілізацыі.

Працоўныя рэзервы — пра моладзь, якая атрымлівае ў спецыяльных навучальных установах прафесіі кваліфікаваных рабочых.

|| прым. рэзерво́вы, -ая, -ае.

рэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Захаваць (захоўваць) у рэзерве (у 1 знач.) што-н.

Р. запасы нафты.

Р. сваю думку (пакінуць за сабой права выказацца пазней).

|| зак. таксама зарэзервава́ць, -рву́ю, -рву́еш, -рву́е; -рву́й; -рвава́ны.

рэзерва́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У ЗША і некаторых іншых краінах: тэрыторыя для пасялення абарыгенаў краіны.

Р. індзейцаў.

|| прым. рэзервацы́йны, -ая, -ае.

рэзерві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

У арміях некаторых краін: ваеннаабавязаны рэзерву (у 3 знач.).

Прызыў рэзервістаў.

|| прым. рэзерві́сцкі, -ая, -ае.

рэзервуа́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ёмішча для вадкасцей і газаў.

Шкляны, металічны р.

|| прым. рэзервуа́рны, -ая, -ае.

рэзідэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў. м. (спец.).

1. Прадстаўнік каланіяльнай дзяржавы ў пратэктараце.

2. У некаторых краінах: чужаземец, які пастаянна пражывае ў дадзенай дзяржаве.

3. Тайны прадстаўнік разведкі ў якім-н. раёне замежнай дзяржавы.

|| прым. рэзідэ́нцкі, -ая, -ае.

рэзідэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (афіц.).

Месцазнаходжанне ўрада, высокапастаўленай асобы.

Летняя р. прэзідэнта.

рэ́зка¹, -і, ДМ -зцы, ж.

Дробна парэзаная салома; сечка.

рэ́зка² гл. рэзаць.

рэ́зкі, -ая, -ае.

1. Які праяўляецца з вялікай сілай, вастрынёй.

Р. вецер.

Рэзкія болі.

2. Раптоўны і вельмі значны.

Рэзкае павышэнне паспяховасці навучэнцаў.

Рэзкае пахаладанне.

3. Занадта моцны.

Р. крык.

Р. пах.

Рэзкае святло.

4. Пазбаўлены мяккасці, плаўнасці, парывісты.

Рэзкія рухі.

5. Які вызначаецца выразнымі абрысамі, не расплыўчаты.

Рэзкія лініі.

Рэзкія рысы твару.

6. Прамы і жорсткі, востры.

Рэзкая крытыка.

Рэзкія словы.

Р. соус.

|| наз. рэ́зкасць, -і, ж.