Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хек, -а, мн. -і, -аў, м.

Марская прамысловая рыба сямейства трасковых.

|| прым. хе́кавы, -ая, -ае.

хе́рас, -у, м.

Гатунак белага моцнага вінаграднага віна.

херуві́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

У хрысціянскай рэлігіі: анёл, які адносіцца да ліку вышэйшых анёлаў.

|| прым. херуві́мскі, -ая, -ае.

хет-тры́к, -а, мн. -і, -аў, м.

У выразе: зрабіць хет-трык — тройчы паразіць вароты праціўніка ў адной гульні адным і тым жа спартсменам (у хакеі, футболе).

хе́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (пагард.).

Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; зграя, шайка, банда.

Сабралася х.

хіб, хі́ба, мн. хібы́, -о́ў, м.

1. Пярэдняя частка хрыбта свінні.

Самае тоўстае сала ў свінні на хібе.

2. Шчацінне на хрыбце.

3. Спінны плаўнік у рыбы.

4. перан. Верхні край, грэбень чаго-н.

Х. страхі.

Х. хвалі.

Х. пракоса.

хі́ба¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Памылка, промах, недахоп.

Хібы ў рабоце.

2. Пра фізічны недахоп.

Х. яго была ў тым, што ён кульгаў.

хі́ба², часц.

1. Ужыв. ў пытальных сказах, якія выражаюць сумненне ў чым-н., недавер, здзіўленне чым-н. і па знач. блізкія да слоў «няўжо», «можа быць».

Х. ён ужо прыехаў? Х. я не так сказаў?

2. Ужыв. ў пытальных сказах для выказвання няўпэўненасці ў неабходнасці якога-н. дзеяння і блізкая па знач. словам «можа быць», «не варта».

Х. мне паехаць туды? Х. можна каго прымусіць рабіць што-небудзь?

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі «толькі», «што»). Надае адценне абмежаванасці, дапушчэння, магчымасці чаго-н.

Х. толькі заўтра ён прыедзе.

хі́ба³, злуч.

1. уступальна-абмежавальны. Ужыв. ў спалучэнні са словамі «толькі», «што» і без іх для выражэння абмежавання ў знач.: акрамя таго, што...; можа быць, толькі...

Вакол цішыня, х. толькі шпак засвішча.

2. умоўны. Ужыв. для выражэння супрацьпастаўлення з адценнем умоўнасці ў знач.: калі не..., калі толькі не...

Работу закончым, х. толькі дождж перашкодзіць.

хі́ба⁴, выкл.

Ужыв. з пытальнай інтанацыяй і выражае сумненне, недавер. —

Я вас ведаю. — Х.!