Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэаніма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Урач — спецыяліст па рэанімацыі.

|| прым. рэаніма́тарскі, -ая, -ае (разм.).

рэаніма́цыя, -і, ж.

Ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці.

|| прым. рэанімацы́йны, -ая, -ае.

Рэанімацыйнае аддзяленне клінікі.

рэарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (пераўтвараць).

|| наз. рэарганіза́цыя, -і, ж.

|| прым. рэарганізацы́йны, -ая, -ае.

рэаста́т, -а, М -ста́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для рэгулявання сілы току і яго напружання.

|| прым. рэаста́тны, -ая, -ае.

рэ́берны гл. рабро.

рэ́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Загадка, у якой слова або фраза, што трэба разгадаць, падаецца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар.

Рашаць рэбусы.

Гаварыць рэбусамі (перан.: незразумела, з намёкамі).

|| прым. рэ́бусны, -ая, -ае.

рэвальва́цыя, -і, ж. (спец.).

Афіцыйнае павышэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або фактычнае павышэнне яе валютнага курсу.

|| прым. рэвальвацы́йны, -ая, -ае.

рэвальве́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Многазарадная ручная агнястрэльная зброя з рухомым барабанным магазінам.

Страляць з рэвальвера.

Спартыўны р.

|| прым. рэвальве́рны, -ая, -ае.

Рэвальверны станок (спец.) — такарны або свідравальны станок з рухомай галоўкай.

рэвальве́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Токар, які працуе на рэвальверным станку.

рэвалюцы́йны, -ая, -ае.

1. гл. рэвалюцыя.

2. Які выражае ідэі рэвалюцыі, накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі.

Рэвалюцыйная барацьба.

Р. рух.

3. Устаноўлены рэвалюцыяй, які замацоўвае яе дасягненні.

Р. ўрад.

Рэвалюцыйная законнасць.

4. Які ўносіць рэвалюцыю (у 2 знач.) у якую-н. галіну жыцця.

Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.

|| наз. рэвалюцы́йнасць, -і, ж. (да 4 знач.).