ры́царства, -а, н.
1. зб. У феадальнай Еўропе: прывілеяванае ваенна-землеўладальніцкае саслоўе, рыцары (у 1 знач.).
2. Самаадданасць, высакародства (кніжн.).
Праявіць р.
ры́цца, ры́юся, ры́ешся, ры́ецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капацца ў чым-н. рыхлым, сыпкім (пра жывёл).
На пожні рыліся свінні.
2. перан. Перабіраць, перакладваць што-н. (звычайна шукаючы што-н.).
Р. ў шуфлядзе.
рыцы́на, -ы, ж.
Алей, які здабываецца з насення клешчавіны і ўжываецца як слабіцельнае.
|| прым. рыцы́навы, -ая, -ае.
рыць, ры́ю, ры́еш, ры́е; ры́ты; незак., што.
1. Капаць, раскопваць рыхлае, сыпкае (лычом, рылам); капаючы, даставаць з зямлі, вырываць.
Свіння рые пожню.
Дзік рые бульбу.
2. Вымаючы зямлю, рабіць паглыбленне (пра жывёл).
Барсук рые нару.
|| зак. вы́рыць, -рыю, -рыеш, -рые; -рыты.
В. нару.
|| наз. рыццё, -я́, н.
рыча́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Устройства, якое мае пункт апоры і служыць для ўраўнаважвання большай сілы пры дапамозе меншай, а таксама для выканання якой-н. работы.
Падважыць груз рычагом.
Р. скорасці.
Рычагі кіравання (таксама перан.).
2. перан. Сродак, якім можна паўздзейнічаць на каго-, што-н., прывесці каго-, што-н. у рух.
Пісьменнасць — р. культуры.
|| памянш. рычажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. рыча́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. механізм.
рыштава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Часовае збудаванне з дошак, стоек або металічных трубак, якое ўстанаўліваецца ўздоўж сцен для будаўнічых або рамонтных работ.
Будынак у рыштаванні.
рышто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Жалабок, канаўка сцёку вады.
Прыдарожныя рышткі.
рышту́нак, -нку, м., зб.
Набор, сукупнасць прыстасаванняў неабходных для якога-н. занятку, для якой-н. работы.
Рыбацкі р.
Паходны р.
рышэлье́.
1. нескл., н. Ажурная вышыўка з абкіданым контурам малюнка.
Салфетка з р.
2. нязм. Пра ажурную вышыўку з такім контурам.
Вышыўка р.
рэ...
Прыстаўка, якая ўтварае дзеясловы і назоўнікі са знач. паўторнасці або процілегласці, напр.: рэарганізаваць, рээвакуіраваць, рэканструкцыя.