Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хво́раст, -у, М -сце, м., зб.

Сухія галінкі, апаўшыя з дрэў або хмызняку.

Прапаліць печ хворастам.

хво́расць, -і, мн. -і, -ей, ж. (разм.).

Хвароба, недамаганне, хваравіты стан.

Х. напала на чалавека.

хво́ры, -ая, -ае.

1. Які хварэе на якую-н. хваробу.

Х. дзед.

Хворае дзіця.

2. Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі).

Хворае сэрца.

Хворыя ногі.

3. Які сведчыць аб хваравітым стане, аб хваробе.

Х. выгляд.

4. Ненатуральны, празмерны, ненармальны.

Хворае ўяўленне.

5. у знач. наз. хво́ры, -ага, м., хво́рая, -ай, ж., мн. хво́рыя, -ых. Чалавек, які хварэе (у 1 знач.).

Прыём хворых.

хвост, хваста́, М хвасце́, мн. хвасты́, хвасто́ў, м.

1. У жывёл: звычайна рухомы прыдатак на задняй частцы цела або значна звужаная задняя частка цела.

Конскі х.

Х. яшчаркі.

Птушыны х.

2. Задняя, канцавая частка лятальнага апарата (самалёта, ракеты і пад.).

Х. самалёта.

3. Задняя частка падола адзежы, якая цягнецца па зямлі (разм.).

Х. сукенкі.

4. Канцавая частка чаго-н., што рухаецца.

Х. калоны.

Х. цягніка.

5. Крайняя, ніжняя частка чаго-н.

Х. рэдзькі.

6. Доўгая звілістая паласа (дыму, пылу і пад.).

З трубы падымаўся х. дыму.

7. Рад людзей, якія стаяць у чарзе за чым-н. (разм.).

Х. у касу за білетамі.

8. перан. Частка работы, не выкананая ў тэрмін; няздадзены экзамен або залік у час сесіі (разм.).

Х. па матэматыцы.

9. Рэшткі ад апрацоўкі пароды з карысным выкапнем (спец.).

|| памянш. хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3—6 знач.).

|| прым. хваставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 4, 5 і 9 знач.).

хво́сткі, -ая, -ае.

Які моцна хвошча, сцябае.

Хвосткая пуга.

хво́сцік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. хвост.

2. Кончык, частка чаго-н., якая выступае.

Яблык з хвосцікам.

З хвосцікам (разм.) — з лішкам, з невялікім дадаткам.

Тры гады з хвосцікам.

хвошч, хвашчу́, мн. хвашчы́, хвашчо́ў, м.

Шматгадовая споравая расліна сямейства хвашчовых з зялёнымі, звычайна галінастымі сцёбламі і лускаватым лісцем.

|| прым. хвашчо́вы, -ая, -ае.

хво́я, -і, мн. -і, хвой, ж.

1. Вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з высокім прамым ствалом і доўгай ігліцай; сасна.

Стромкія хвоі ўзнімаліся ў неба.

2. зб. Ігліца (разм.).

У лесе зямля была ўсыпана хвояй.

3. Галінка хвойнага дрэва.

|| прым. хваёвы, -ая, -ае і хво́йны, -ая, -ае.

Хваёвыя шышкі.

Х. лес.

хе́дар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочая частка збожжаўборачнага камбайна.

хе́дар², -а, мн. -ы, -аў, м.

Яўрэйская пачатковая рэлігійная школа для хлопчыкаў.