Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рыгары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які вызначаецца рыгарызмам.

|| ж. рыгары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

рыгарысты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

Схільны да рыгарызму.

Р. погляд на рэчы.

|| наз. рыгарысты́чнасць, -і, ж.

рыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. Вывяргаць ротам прынятую ежу, ванітаваць.

2. Моцна ікаць.

|| аднакр. рыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. рыга́нне, -я, н.

рыда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Голасна, сутаргава плакаць.

Р. над нябожчыкам.

|| наз. рыда́нне, -я, н.

рыдва́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Вялікая дарожная карэта.

рыдлёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж.

Ручная прылада для капання; металічная лапата.

|| прым. рыдлёвачны, -ая, -ае.

рыдыкю́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Ручная жаночая сумачка.

|| прым. рыдыкю́льны, -ая, -ае.

рыжабаро́ды, -ая, -ае.

3 рыжай барадой.

рыжавало́сы, -ая, -ае.

3 рыжымі валасамі.

ры́жы, -ая, -ае.

1. Чырвона-жоўтага колеру.

Рыжая ліса.

Рыжыя вусы.

2. 3 валасамі такога колеру, рыжавалосы.

|| наз. ры́жасць, -і, ж.