Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хват, -а, М хва́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Бойкі, спрытны чалавек.

хвата́льны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і хапальны.

Х. рух.

хвата́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).

Тое, што і хапацца.

|| зак. хваці́цца, хвачу́ся, хва́цішся, хва́ціцца.

хвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што (разм.).

Тое, што і хапа́ць (у 1—4 знач.).

|| аднакр. хватану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| зак. хваці́ць, хвачу́, хва́ціш, хва́ціць.

|| наз. хвата́нне, -я, н.

хва́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Спосаб, прыём, якім хапаюць, схопліваюць што-н.

2. перан. Аб спрыце і хуткасці ў рабоце, дзеянні.

Учэпістая х.

хва́ткі, -ая, -ае (разм.).

1. Які спрытна, учэпіста хапае што-н.

Хваткія рукі.

2. перан. Спрытны, кемлівы.

Х. хлопец.

|| наз. хва́ткасць, -і, ж.

хва́цкі, -ая, -ае.

1. Удалы, спрытны.

Х. хлопец.

2. Вельмі добры, прыдатны для выкарыстання (разм.).

Х. ножык.

|| наз. хва́цкасць, -і, ж.

хвілі́на, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

1. Мера часу, роўная 1/60 гадзіны ці 60 секундам.

Чакаем дваццаць хвілін.

2. Кароткі прамежак часу, імгненне.

Зайдзі на хвіліну, ёсць справа.

Хвілінай веку не надточыш (прыказка).

|| памянш.-ласк. хвілі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. хвілі́нны, -ая, -ае.

хво́йнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Хваёвы лес.

У хвойніку было многа грыбоў.

хво́йны, -ая, -ае.

1. гл. хвоя.

2. Які замест лісця мае іголкі.

Хвойныя пароды дрэў.