Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ізато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разнавіднасць атамаў і ядраў аднаго хімічнага элемента з рознай колькасцю нейтронаў у ядры.

Ізатопы ўрану.

|| прым. ізато́пны, -ая, -ае.

ізатэ́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час.

|| прым. ізатэ́рмны, -ая, -ае.

ізатэрмі́я, -і, ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмі́чны, -ая, -ае.

І. склад.