Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мэтазго́дны, -ая, -ае.

Які адпавядае вызначанай мэце, разумны, карысны.

Мэтазгоднае рашэнне.

|| наз. мэтазго́днасць, -і, ж.

мэтанакірава́ны, -ая, -ае.

Які вызначаецца пастаўленай мэтай, практычна карысны.

|| наз. мэтанакірава́насць, -і, ж.

мэ́тлахі, -аў (разм.).

1. Абрыўкі, шматкі чаго-н.

Разарваць на м.

2. Незайздросныя пажыткі, манаткі.

Сабраў свае м. і паехаў.