Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лёк, -у, м.

Селядзечны расол.

Мачаць хлеб у л.

лён, лёну, ільну́ і (пасля галосных) льну, мн. ільны́ і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей.

Цвітуць ільны.

2. Пасевы, усходы гэтай расліны.

3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны.

Прасці л.

|| памянш.-ласк. ляно́к, -нку́, м.

|| прым. ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

лёна...

Першая састаўная частка складаных слоў; тое, што і ільно..., напр.: лёнаапрацоўчы, лёнаачышчальнік, лёнапрадзенне, лёнасушылка.

лёнаапрацо́ўка гл. ільноапрацоўка.

лёнаапрацо́ўчы гл. ільноапрацоўчы.

лёнаачышча́льнік гл. ільноачышчальнік.

лёнаачышча́льны гл. ільноачышча́льны.

лёнавалакно́ гл. ільновалакно.

лёнаво́д гл. ільнавод.

лёнаво́дчы гл. ільнаводчы.