лён, лёну, ільну́ і (пасля галосных) льну, мн. ільны́ і (пасля галосных) льны, ільно́ў (льно́ў), м.

1. Травяністая расліна сямейства лёнавых, са сцёблаў якой атрымліваюць валакно, а з семя — алей. Цвітуць ільны.

2. Пасевы, усходы гэтай расліны.

3. Валакно, якое вырабляецца са сцёблаў гэтай расліны. Прасці л.

|| памянш.-ласк. ляно́к, -нку́, м.

|| прым. ільняны́ і (пасля галосных) льняны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)