Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́ўна.

1. у знач. вык. Пра адсутнасць няроўнасцей, упадзін, узгоркаў.

Р., як на стале.

Зімой у полі р. і бела.

2. ро́ўна з, прыназ. з Т. На адной лініі (вышыні, глыбіні і пад.) з кім-, чым-н., на адным узроўні з кім-, чым-н.

Нагрузіць мяхоў на калёсы роўна з канём.

3. часц. Дакладна, якраз.

Р. поўдзень.

Р. праз паўгадзіны.

ро́ўна... (а таксама раўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) роўны, з роўным, напр.: роўнавугольны, роўнаразмешчаны, роўнарасстаўлены;

2) аднолькава, падобна, напр.: роўнавялікі, роўнадаступны, роўнамагчымы, роўнатрывалы.

роўнавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае роўныя вуглы.

Р. многавугольнік.

роўнавялі́кі, -ая, -ае.

У матэматыцы: роўны па плошчы або аб’ёме.

Роўнавялікія фігуры.

роўнастаро́нні, -яя, -яе.

Які мае роўныя стораны.

Р. трохвугольнік.

ро́ўнасць, -і, ж.

1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.

Гаворка раптам страціла р.

Палявая р.

2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).

Р. сіл.

3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.

Р. народаў і нацый.

4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.

Знак роўнасці (=).

Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).

ро́ўніца, -ы, ж.

1. Пасма валакна, злёгку скручаная, якая ідзе на выраб пражы (спец.).

2. Тое, што і раўня (разм.).

Ёй няма роўніцы ў танцах.

|| прым. ро́ўнічны, -ая, -ае (да 1 знач.).

ро́ўны, -ая, -ае.

1. Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.

Роўная мясцовасць.

Дарога ідзе роўна (прысл.). Роўнае вудзільна.

2. Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнні, якасці).

Роўныя сілы.

На роўных пачатках.

Быць роўным каму-н. Гаварыць як з роўным (наз.). Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).

3. Раўнамерны, спакойны.

Р. пульс.

Роўна (прысл.) дыхаць.

Р. голас.

4. Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.

Роўнае жыццё.

Р. характар.

5. Цалкам аднолькавы па велічыні.

Роўныя долі.

6. Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).

Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.

Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без дробаў.

ро́ўнядзь, -і, ж.

Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.

Снежная р. палёў.

Люстраная р. азёр.

ро́хкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Пра свінню: утвараць характэрныя адрывістыя гукі.

|| аднакр. ро́хкнуць, -не і ро́хнуць, -не.

|| наз. ро́хканне, -я, н.