Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ХВАЛЯЛÓМ, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.) для загароджвання рэйда¹, гавані, берагавых участкаў ад дзеяння хваль.

|| прым. хвалялóмны, -ая, -ае.

ХВАЛЯМÉР, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У радыётэхніцы: прыбор для вымярэння даўжыні элекграмагнітных хваль або частаты электрамагнітных ваганняў.

2. У марской справе: прыбор для вызначэння вышыні, даўжыні і перыяду, а таксама хуткасці і напрамку распаўсюджання марскіх хваль.

|| прым. хвалямéрны, -ая, -ае.

хвалярэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і хвалялом.

|| прым. хвалярэ́зны, -ая, -ае.

ХВАРАВÍТЫ, -ая, -ае.

1. Які часта хварэе, схільны да хваробы.

Х. хлопчык.

2. Які з’явіўся ў выніку хваробы, які сведчыць аб хваробе.

Х. выгляд.

Х. стан.

3. Выкліканы болем.

Х. стогн.

4. перан. Перабольшаны, празмерны, ненатуральны.

Хваравітая падазронасць.

|| наз. хваравíтасць, -і, ж.

хваро́ба, -ы, мн. -ы, -ро́б, ж.

1. Парушэнне нармальнай дзейнасці арганізма, недамаганне.

2. перан. Дрэнная схільнасць да чаго-н.; недахоп.

Гультайства — гэта х.

|| прым. хваро́бны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Хваробныя мікробы.

хваробатво́рны, -ая, -ае.

Які выклікае хваробу.

Х. вірус.

|| наз. хваробатво́рнасць, -і, ж.

хварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. на што, чым і без дап. Быць хворым на якую-н. хваробу.

Х. на туберкулёз.

Х. шкарлятынаю.

Ён доўга хварэў.

2. перан., за каго-што. Трыво́жыцца, непакоіцца аб кім-, чым-н.

Х. за работу.

3. на што. Мець дрэнную схільнасць да чаго-н.

Х. на гультая.

4. перан., за каго-што. Хвалявацца за чые-н. поспехі (спартсмена, спартыўнай каманды, артыста і пад.; разм.).

Х. за сваю каманду.

Хварэць на пана

1) доўга спаць, вылежвацца;

2) весці сябе высакамерна, фанабэрыста, выяўляючы нечаканыя звычкі, імкненне да раскошы і пад.

хваста́ты, -ая, -ае.

3 хвастом (у 1 знач.) або з вялікім ці густым хвастом.

Хвастатая лісіца.

Хвастатая камета.

хваста́ць, хвашчу́, хво́шчаш, хво́шча; хвашчы́; хваста́ны; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцябаць.

Х. дубцом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што, па чым і без дап. 3 сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.).

Дождж хвошча па твары.

|| зак. вы́хвастаць, -вашчу, -вашчаш, -вашча; -вашчы; -вастаны (да 1 знач.; разм.).

|| аднакр. хвастану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; хво́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і хвасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, хвасеняце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| звар. хваста́цца, хвашчу́ся, хво́шчашся, хво́шчацца; хвашчы́ся (да 1 знач.).

|| наз. хваста́нне, -я, н.

хвасце́ц, -стца́, мн. -стцы́, -стцо́ў, м.

Ніжняя частка пазваночніка чалавека.

|| прым. хвастцо́вы, -ая, -ае.

Х. пазванок.